г. Свіслач

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

     У цэнтры г.Свіслач па вул. 17 Верасня на алеі помнікаў знаходзіцца брацкая магіла. 
   Па свайму тыпу належыць да помнікаў гісторыі.
    На магіле ўстаноўлены помнік – фігура салдата з карабінам ля трохграннай стэлы на пастаменце з мемарыяльнай дошкай. Помнік выраблены з бетону, агароджаны металічнымі ланцугамі.
  Памеры захаранення:
даўжыня – 12 м, шырыня – 12 м.


    Помнік устаноўлены ў 1953 г
Пахавана 398 воінаў 190-га стралковага палка 5-й стралковай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, а таксама воіны 336-га стралковага палка і партызаны, якія загінулі пры вызваленні пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
      Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза Мікалай Паўлавіч Масонаў.


          Спіскі загінуўшых                   Дадатковыя матэрыялы


⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐

Брацкая магіла савецкіх воінаў і ахвяр фашызму на могілках

Размешчана ў заходняй частцы праваслаўных могілкаў у
г. Свіслач. Пахаваны 54 воіны, якія загінулі пры вызваленні раёна ў ліпені 1944 г.  і 3 мірныя жыхары, растраляныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 г.

 Помнік з надгробнай  плітой і фігурным пастаментам з мемарыяльнай дошкай. Выраблены з бетону. Агароджа помніка зроблена з металічных цэпаў.

 Памеры захаранення: даўжыня – 11 м, шырыня – 5,5 м.

 Помнік устаноўлены ў 1957 г. 


Спіскі загінуўшых                   Дадатковыя матэрыялы


⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐

Брацкая магіла партызан і мірных жыхароў


Размешчана на паўночнай акраіне праваслаўных могілкаў у г. Свіслач. Пахаваны больш за 300 партызан і мірных жыхароў раёна, якія растраляны ў лютым 1942 г. нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Помнік з надгробнай плітой і фігурны пастамент з мемарыяльнай дошкай. Помнік выраблены з бетону.
Памеры захаранення: даўжыня – 6 м, шырыня – 6 м.


Помнік устаноўлены ў 1962 г.


Пахавана 300 невядомых          Дадатковыя матэрыялы


⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐

Брацкая магіла загінуўшых супрацоўнікаў РА МГБ і пагранічнікаў

 
 Размешчана на паўдневай акраіне праваслаўных могілак у г. Свіслач. Пахаваны 3 пагранічнікі, 2 невядомыя пагранічнікі і супрацоўнікі раённага аддзела Наркамата дзяржаўнай бяспекі, якія загінулі 02.07.1945 г. у баі з ворагам савецкай улады.
  Помнік з надгробнай плітой і фігурны пастамент з мемарыяльнай дошкай.   Помнік выраблены з бетону.

Памеры захаранення: 
 даўжыня – 3 м, шырыня – 3 м.


Помнік устаноўлены ў 1967 г. 

Спіскі загінуўшых:

БАЖЭНАЎ С.Т. н.у 1920г сяржант, загінуў 02.07.1945г.
БРЕДЗІХІН Мікалай Анатольевіч, н. у 1903 г, радавы, загінуў 19.09.1944 г.
КАРАБАЯЎ Н.А., н. у 1918 г., яфрэйтар, загінуў 02.07.1945 г
ЛЯПЁШКІН В.Е., н. у 1925 г., сяржант, загінуў 02.07.1945 г
ТОБАК Мейлах Ісакавіч, н.у 1918 г., старшына, загінуў 19.09.1944 г

 Дадатковыя матэрыялы


⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐

Брацкая магіла супрацоўнікаў міліцыі


Размешчана на паўдневай акраіне праваслаўных могілак у г.Свіслач. 
Помнік  з мемарыяльнай дошкай.  Помнік выраблены з бетону.


Памеры захаранення:
      даўжыня – 3 м, шырыня – 3 м.


 Дадатковыя матэрыялы


⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐

Брацкая магіла савецкіх воінаў


Размешчана на паўднева-усходняй акраіне праваслаўных могілак у г. Свіслач.
         Помнік – каменная вертыкальная пліта з надпісам.

Памеры захаранення: 
 даўжыня – 4 м, шырыня – 4 м.


Помнік устаноўлены ў 1999г.
У магіле пахаваны 41 невядомы савецкі воін.


⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐



Памятны знак на месцы, дзе загінуў Герой Савецкага Саюза М.П. Масонаў у г.Свіслач





Мемарыяльная дошка на месцы захаранення Героя Савецкага Саюза Масонова М.П.



   Дадатковыя матэрыялы

Мемарыяльны комплекс "Асілак"

  Мемарыяльны комплекс «Асілак» прысвечаны жыхарам Свіслацкага раёна, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. 
Быў адкрыты 16 ліпеня 1989 года ў 45-ю гадавіну вызвалення Свіслачы ад нямецка-фашысцкай акупацыі. 
Ён размешчаны на ўскраіне Свіслачы, каля скрыжавання былога Екацярынінскага гасцінца і кальцавой дарогі вакол Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».
 Аўтары і выканаўцы мемарыяла - скульптар П. А. Цомпель, архітэктары Ю. В. Казакоў і М. С. Карпюк.
Мемарыял займае плошчу ў 1,2 гектара.
  У кампазіцыю мемарыяльнага комплексу «Асілак» уваходзіць: скульптура, гармата, БМД-1 і мемарыяльныя пліты, на якіх нанесены прозвішчы 1162 свіслачан, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 
   Галоўны элемент - скульптура абаронцы зямлі беларускай «Асілак», над якой працаваў беларускі скульптар Павел Аксанавіч Цомпель. Паводле яго эскізу была створана скульптура са зварных медных лістоў вышынёй 11,5 метраў. Па задумцы аўтара, скульптура беларускага волата - гэта сімвал і ўвасобленая душа свіслацкай зямлі.