Поразаўскі сельсавет

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

    Па вуліцы 1 Мая, у цэнтры г.п.Поразава размяшчаецца брацкая магіла, у якой пахаваны савецкія воіны і партызаны. Пахавана 111 воінаў 391-га і 422-га палкоў 170-ай Рэчыцкай стралковай дывізіі 48-ай арміі 1-га Беларускага фронту, якія загінулі ў ліпені 1944 г. у баях пры вызваленні г.п. Поразава і Свіслацкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
  Помнік – фігура маці з сынам на пастаменце з мемарыяльнай дошкай і барэльефам ў ніжняй частцы помніка. Помнік агароджаны жывым кустарнікам.


Памеры захаранення: 

даўжыня – 10 м, шырыня – 10 м.

Помнік устаноўлены ў 1961 годзе.

Спіскі загінуўшых                   Дадатковыя матэрыялы



⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан


     На паўднёвы захад ад пасёлка Поразава пахаваны 123 воіны і 3 партызаны, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Сярод пахаваных – воіны 391-га і 442-га палкоў Рэчыцкай стралковай дывізіі 48-ай арміі 1-га Беларускага фронту, якія ўдзельнічалі ў баях за вызваленне Поразава і Свіслацкага раёна. У 1957 г. на магіле пастаўлены абеліск. 
 Размешчана ў 2-х км ад г.п. Поразава каля дарогі Поразава – Новы Двор.
 Помнік з надгробнай плітой і фігурны пастамент з мемарыяльнай дошкай. Помнік выраблены з бетону. Вакол драўляны плот.
    Памеры захаранення: 
 даўжыня – 4 м, шырыня – 4 м.
    Помнік устаноўлены ў 1964г.
Пахаваны:
ВАХРУШАЎ Міхаіл Панцялеявіч - н. у 1916 г. загінуў у чэрвені 1941 г. і 125 невядомых воінаў Чырвонай Арміі.   

Дадатковыя матэрыялы

⭐⭐⭐⭐⭐⭐                 


Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

          Размешчана у скверы в. Гарнастаявічы.
      Пахавана 26 воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.   
  Помнік – фігура воіна без галаўнога ўбора з лаўровым вянком. Ззаду за гэтай фігурай прамавугольная стэла з датай 1941 – 1945 г.г. з мемарыяльнымі дошкамі, на якіх запісаны прозвішчы загінуўшых.
      
Памеры захаранення: 
даўжыня – 8 м, шырыня  – 8 м.  
 Помнік устаноўлены ў  1967 г.


  Спіскі загінуўшых                   Дадатковыя матэрыялы


⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐

Брацкая магіла партызан і мірных жыхароў

  Размешчана на ўзгорку на ўсход ад в.Грынявічы на праваслаўных могілках. 

Помнік – стэла з мемарыяльнай дошкай. Выраблены помнік з мармуровай крошкі.  Помнік агароджаны металічнымі цэпамі.

 Памеры захаранення: 
даўжыня – 3 м, шырыня – 8 м.
 Помнік устаноўлены ў 2005 г.

       Дадатковыя матэрыялы


⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐


Брацкая магіла партызан

         Размешчана на ўзгорку на ўсход ад в.Грынявічы на праваслаўных могілках.
  Помнік з надгробнай плітой. Выраблены з бетону. Помнік агароджаны металічнай агароджай.

      
 Памеры захаранення:
даўжыня – 2 м, шырыня – 2 м. 

Спіскі загінуўшых:         

ПЯТРОЎ Міхаіл Міхайлавіч - н.у 1900г загінуў у 1942г.
ПЯТРОЎ Петр Міхайлавіч - н. у 1916г загінуў у 1942 г.
ПЯТРОЎ Іван Міхайлавіч - н. у 1930 г загінуў у 1942 г.

        Дадатковыя матэрыялы


⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐

Брацкая магіла партызан

   Размешчана на ўзгорку на ўсход ад в.Грынявічы на праваслаўных могілках.
 Помнік з надгробнай плітой, агароджаны металічнай агароджай. Выраблены з бетону.
     
Памеры захаранення:
даўжыня – 2 м, шырыня – 2 м. 


Спіскі загінуўшых:

ТУПІЦА Ігнацій Сцяпанавіч - н. у 1913 г. загінуў 18.07.1942 г.
ТУПІЦА Даніла Сцяпанавіч - н. у 1923 г. загінуў 18.07.1942 г. 
ТУПІЦА Іван Сцяпанавіч - н. у 1921 г. загінуў 18.07.1942 г

      Дадатковыя матэрыялы


⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐


Брацкая магіла савецкіх воінаў




 
Размешчана на паўночна-усходняй акраіне праваслаўных могілак у в. Лідзяны. 
 Помнік выраблены з чорнага граніту.

Памеры захаранення: 
даўжыня – 3м, шырыня – 2,5 м.


       Помнік устаноўлены ў 2002г.
Пахавана 6 невядомых воінаў.



⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐


Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам

    Размешчана на паўночна-усходняй ускраіне в.Сакольнікі, каля дарогі Свіслач-Поразава (14 км ад г. Свіслач).
      Пахаваны 4 воіны, а таксама землякі, якія загінулі ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
 Помнік - стэла з барэльефам воіна і жанчыны ў жалобе.
   Памеры захаранення:
даўжыня – 10 м, шырыня – 8 м.

   Помнік устаноўлены ў 1971 г.

⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐