Вердаміцкі сельсавет

Помнік загінуўшым землякам у в. Вердамічы

   На поўдні аграгарадка Вердамічы ўстаноўлены помнік землякам. На ўшанаванне памяці 59 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і 23 мясцовых жыхароў, загубленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
  
Помнік устаноўлены ў 1969 годзе - скульптура партызана, дзяўчынкі і стэла.

 
Дадатковыя матэрыялы

⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐


Помнік загінуўшым землякам у в. Вялікае Сяло

   На ўсходняй ускраіне вёскі. На ўшанаванне памяці 128 землякоў, якія загінулі ў барацьбе за ўстанаўленне і ўмацаванне савецкай улады, на франтах Вялікай Айчыннай вайны, ахвяр фашызму.
  У 1969 г. пастаўлены помнік - скульптура партызана і дзяўчынкі каля стэлы.
 


Памятны знак на месцы растрэлу падпольнай камсамольскай арганізацыі каля в.Задворанцы

   У гэтай некалі глухой весачцы Задворанцы ў гады вайны ішла нястомная барацьба супраць гітлераўцаў. Задворанскія падпольшчыкі прымалі актыўны ўдзел у "рэйкавай вайне".



⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐



Індывідуальные магілы растраляных камсамольцаў-падпольшчыкаў


    Размешчаны на заходняй акраіне могілак каля в.Свянтіца. 
 Помнікі выраблены з бетону.
   

Памеры захаранення:
даўжыня – 4 м, шырыня – 2 м.



Спіскі загінуўшых              

1. БАЎФАЛІК Лука Іванавіч - н.у 1902 г. загінуў 30.01.1943 г.
2. СМУРАГА Андрэй Іосіпавіч - н. у 1888 г. загінуў 30.01.1943 г. 
3. ШМАТЮК Аляксандр Сцяпанавіч - н.у 1902 г. загінуў 30.01.1943 г.
4. СМУРАГА Сцяпан Антонавіч - н. у 1907 г. загінуў 30.01.1943 г.

Дадатковыя матэрыялы

⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐