Дабравольскі сельсавет

Помнік землякам у в. Дабраволя

  Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.  На ўшанаванне памяці 9 аднавяскоўцаў, растраляных у 1941-1943 гг. нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
     У 1968 г. пастаўлены помнік - скульптурная кампазіцыя: воін і партызанка.

 Дадатковыя матэрыялы

⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐

Брацкая магіла подпольшчыкаў

(П.Васіленка, яе бацька і брат)



   Размешчана ў паўночнай частцы праваслаўных могілак у в. Дабраволя.
 Помнік з надгробнай плітой і мемарыяльнай дошкай. Выраблены з чорнага мармуру.

Памеры захаранення:
даўжыня – 2 м, шырыня – 1,5 м.

Помнік устаноўлены ў 2002 г.


Васіленка Паша Цімафеяўна - нарад. у 1922 г. - загінула 7.11.1943г.
Васіленка Цімафей Іванавіч - нарад. у 1878 г - загінуў 7.11.1943 г.
Васіленка Аляксей Цімафеявіч - нар. у 1928г - загінуў 7.11.1943г.

Помнік на месцы захаранення камсамольца-падпольшчыка  Міхаіла Урбановіча на могілках
в. Дабраволя












УРБАНОВІЧ Міхаіл Андрэявіч - н. у 1920 г. загінуў у 1941 г

 Дадатковыя матэрыялы



⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐



Пантэон памяцi в. Дабраволя


   На ўскрайку могiлак цэлая алея помнiкаў, пад якімі нiхто не ляжыць. На iх нанесены iмёны загiнулых на вайне, прапаўшых без вестак на фронце i ў акупацыi, загiнулых у мiрны час, але пахаваных у iншых месцах, часам далёка ад радзiмы.

Створаны больш за паўстагоддзя назад.

 Дадатковыя матэрыялы


⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐

Індывідуальныя магілы камсамольцаў-падпольшчыкаў  і партызан

 Размешчаны на праваслаўных могілках ў в.Дабраволя. Помнікі з надгробнай плітой.  Помнікі выраблены з бетону.

Памеры кожнага захаранення: даўжыня – 1.5 м, шырыня – 1 м.

Спіскі загінуўшых

ЯНКОЎСКІ Аляксей Герасімавіч, н. у 1896 г. загінуў ў 1941 г.
ПАНОТЧЫК Іван Іванавіч, н. у 1906 г. загінуў ў 1942 г.
ШМЫГА Георгій Пятровіч, н. у 1907 г. загінуў ў 1941 г.
ГАРДЗЕНЯ Васіль Іванавіч, н. у 1896 г. загінуў ў 1941 г.

Дадатковыя матэрыялы

⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐

Індывідуальныя магілы растраляных мірных жыхароў в.Нязбодзічы і в.Гаркаўшчына
       
      

  Размешчаны на праваслаўных могілках ў в.Дабраволя. Тыповыя помнікі выраблены з бетону.

Памеры кожнага захаранення: 

даўжыня – 1 м, шырыня – 0.5 м.

Дадатковыя матэрыялы



⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐