Ханявіцкі сельсавет

Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму


      У в.Ханявічы па вул.Школьная ў скверы знаходзіцца брацкая магіла. Помнік гісторыі – скульптурная кампазіцыя "Воін і партызанка". 
     Пахавана 75 воінаў і адзін партызан, што загінулі ў ліпені 1944 г. у баях за вызваленне Свіслацкага раёна ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў, а таксама 22  мірныя жыхары вёскі, растраляныя  12.07.1941г. нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
 Помнік – фігура воіна са сцягам і партызанка з аўтаматам на пастаменце з мемарыяльнай дошкай,  у ніжняй частцы - барэльеф. Помнік агароджаны жывым кустарнікам.
    Памеры захаранення: 
даўжыня – 11 м, шырыня – 11 м.

     Помнік устаноўлены ў 1966 г.    


Спіскі загінуўшых                   Дадатковыя матэрыялы


⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐


Брацкая магіла савецкіх воінаў

     Размешчана на ўсходняй акраіне в.Куклічы.
    Пахаваны 27 воінаў, якія загінулі ў ліпені 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 
   Помнік - фігура воіна без галаўнога ўбору з аўтаматам у плашчнакідцы на пастаменце з мемарыяльнай дошкай. Помнік выраблены з бетону.
      
Памеры захаранення: 
даўжыня – 10 м, шырыня – 10 м.               

 Помнік устаноўлены ў 1967 г. 

Спіскі загінуўшых                   Дадатковыя матэрыялы


⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐

Помнік у в.Сабалькі

аднавяскоўцам-партызанам











  Дадатковыя матэрыялы


⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐